Родная мова

21.02.2022

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,

ты самацветаў яскравая нізка.

Уладзімір Дубоўка

 

Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. Асаблівы гэты дзень і для вучняў нашай школы. Напярэдадні  свята  яны праверылі сваё веданне роднай мовы  ў    рэспубліканскім  конкурсе Буслік”. 21 лютага прынялі актыўны ўдзел у гульні “Чароўны квадрат”, у ходзе якой былі прапанаваны пытанні розных намінацый: “Дзяржаўныя сімвалы”, “Мастакі слова”, “Чароўнае беларускае слова”, “Забытыя словы” і інш. Вучні актыўна адказвалі на пытанні,  з гонарам расказвалі аб тым, што ім у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная.