Дзень пачаўся пад дэвізам “Думай, правярай, пішы”

25.02.2021

Дзень пачаўся пад дэвізам “Думай, правярай, пішы”

         У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове мы размаўляем з роднымі, сябрамі, знаёмымі.

         У чацвер з вучнямі 2-4 класаў правялі гульню – конкурс “Пагуляем у роднае слова”. Дзецям былі прапанаваны заданні: “Перакладчыкі”, шарада “Пралеска”, “Словаведы”, конкурс “Пра сучаснае і мінулае”, “Загадкавы свет фразеалогіі”, “ Сінквейн” пра мову. Вучні паказалі свае веды па роднай мове і даказалі, што ўсе яны – сапраўдныя знаўцы мовы.

         Таксама прайшоў конкурс-агляд “Лепшы сшытак па беларускай мове”

У 2 класе – Мінаковай Таццяны.

У 3 класе – Цітко Ганны, Чынько Вікторыі.

У 4 класе – Паўлавец Настассі.

         У гэты ж дзень  дзеці выконвалі  алімпіядныя заданні па беларускай мове. Пераможцамі сталі:

у 2 класе – Івановіч Ганна,

у 3 класе – Цітко Ганна,

у 4 класе – Паўлавец Настасся.