Дэвіз дня “Загадкі з роднай хаткі”

23.02.2021

         У другі дзень дзяцей чакалі беларускія загадкі і адгадкі ў малюнках. Вучні атрымалі карткі, на якіх трэба было прачытаць загадкі, запісаць ці намаляваць адгадкі. Яны працавалі на перапынках, у парах, у групах. Гэта справа вельмі зацікавіла  дзяцей.

 

       

 Таксама прайшла гульня – віктарына “Прыказкі і прымаўкі беларускага народу”. Настаўнікі чыталі дыялогі з прыказкамі і прымаўкамі. Вучні выконвалі заданне “Закончы прыказку”, чыталі самастойна  разнастайныя прыказкі і вучыліся тлумачыць іх сэнс.

Яшчэ ў гэты дзень вучні 1- 4 класаў прынялі актыўны ўдзел у конкурсе малюнкаў “Мы чытаем казкі” (па матывах беларускіх народных казак). У файе былі прадстаўлены дзіцячыя работы. Дзень выдаўся асабліва захапляльным і цікавым для дзяцей.