Тыдзень роднай мовы

26.09.2022

                                                    Магчыма, гэта і не нова,

Што слова – зерне на сяўбе,

А хто не любіць роднай мовы,

Той любіць толькі сам сябе.

                                                                       С.Грахоўскі

Пад такім дэвізам у нашай школе распачаўся Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”, які праходзіў з 19 па 23 верасня.

Першае мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел навучэнцы ўсёй дзяржавы, - рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.

З раніцы 19 верасня была аб’яўлена акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”. Вучні і настаўнікі на перапынках размаўлялі на беларускай мове. Усе  вучні школы стваралі інтэрактыўнае воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”. У гэты дзень для вучняў 5-9 класаў была прапанавана інтэлектуальная гульня “Чарую душу родным словам”. У бібліятэцы арганізавана выстава кніг “Сэрцам роднага слова краніся”. Вучні пераканаліся, што беларуская мова вельмі прыгожая і мілагучная.

20 верасня прайшоў гастранамічны фэст “Беларуская кухня”. Вучням пачатковых класаў прапанавана відэаэкскурсія “Запрашаем у Беларусь”, у час якой навучэнцы пазнаёміліся са знакамітымі мясцінамі нашай Радзімы. Старшакласнікі паглыбілі свае веды пра беларускае адзенне ў традыцыйным і сучасным стылях. Вучні 5-7 класаў прынялі актыўны ўдзел  у квэст-гульні “Фальклор, фальклор – душа народа”.

21 верасня вучні ўдзельнічалі ў конкурсе пісьмовых работ “За што я люблю родную мову”, здзейснілі віртуальную экскурсію “Сцежкамі Янкі Купалы і Якуба Коласа”, прынялі ўдзел у флаер-фэсце “Мой родны кут, як ты мне мілы..”.

22 верасня вучнямі 5-11 класаў падрыхтавана літаратурная гасцёўня “Янка Купала і Якуб Колас”. Сярод вучняў пачатковых класаў прайшла акцыя “Чытаем вершы пра родную мову”

Усе мерапрыемствы тыдня былі накіраваны на выхаванне патрыятызму і грамадзянскасці, паважлівых адносін да роднай краіны і да роднай мовы.