Прыходзьце да нас пагуляць!

24.02.2021

         У сераду  ўвесь свабодны час быў прысвечаны гульням. Дзень прайшоў пад дэвізам: “Прыходзьце да нас пагуляць!” Вучні знаёміліся з беларускімі народнымі гульнямі”Чорны кот”,”Ліскі”,”Шэры кот”і інш.

         Затым вучні 1-2 класаў прынялі ўдзел у конкурсе на лепшага чытача вершаў “Беларусь – наш родны край”, а вучні 3-4 класаў “Шануй мову родную”.

I  месца – Лішчук Оскар (2 клас), Цітко Ганна (3 клас).

II  месца –  Мінакова Таццяна (2 клас), Герасімовіч Яраслаў (4 клас).

III месца – Барычэўскі Данііл (3 клас), Паўлавец  Настасся  (4 клас).