Тыдзень беларускай мовы ў пачатковых класах ( 22.02 – 27.02)

22.02.2021

22 лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё тыдня пачатковых класаў пад дэвізам: “Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па - беларуску”. Вучні азнаёміліся з планам тыдня і іншымі цікавымі матэрыяламі на інфармацыйным стэндзе.

У гэты ж дзень прайшла гульня “Чароўны куфэрак”. Вучні 2- 4 класаў удзельнічалі ў спаборніцтве “Перакладчыкі”. Перамогу атрымалі: Сянчук Іван – I месца,

         Цітко Ганна –II месца

                  Мінакова Таццяна – III месца

         А таксама дзеці прымалі ўдзел у акцыі “Размаўляй па - беларуску”. Яны размалёўвалі малюнкі і на беларускай мове гаварылі аб тым, што намалявалі. Усе ўдзельнікі конкурсу былі задаволены і атрымалі эмблемы “Я люблю беларускую мову”